Выхаванне без гвалту

26.03.2021

Прынята лічыць, што самае бяспечнае для дзяцей месца - гэта сям'я, дом. Але, на жаль, так бывае не заўсёды. Усё часцей даводзіцца чуць пра выпадкі жорсткага абыходжання з дзецьмі з боку бацькоў і іншых членаў сям'і.

Гвалту падвяргаюцца дзеці любога ўзросту, пачынаючы з нараджэння. Часам гэта адбываецца таму, што бацькі проста не ведаюць, як паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі, ці таму, што ў іх ужо сфармавалася мадэль паводзінаў, у якой прысутнічае гвалт.

Першыя тры гады жыцця адзін з самых важных і адказных этапаў у жыцці дзіцяці. За гэты час маленькі чалавек праходзіць у сваім развіцці велічэзны шлях - закладаецца падмурак яго асобы, фарміруецца аснова характару, будучых якасцяў і здольнасцяў. Вельмі важна, каб у гэты перыяд побач знаходзіліся блізкія людзі, якія могуць дапамагчы малому і абараніць яго ў выпадку неабходнасці.

Што ж такое гвалт над дзецьмі?

Гэта любыя дзеянні (або бяздзейнасць) бацькоў альбо іншых дарослых, у выніку якіх наносіцца шкода фізічнаму і псіхічнаму здароўю дзіцяці, а таксама ствараюцца ўмовы, якія замінаюць яго нармальнаму развіццю. Усе віды гвалту аб'ядноўваюцца ў чатыры вялікія групы: гвалт фізічны, сэксуальны, эмацыйны (псіхалагічны) і незадавальненне асноўных жыццёвых патрэбаў дзіцяці.

Памятка для бацькоў

Больш інфармацыі ТУТ.

Куды звярнуцца па дапамогу

Памятаеце: ваша любоў неабходная дзецям, як паветра. Дзеці - люстэрка для сваіх бацькоў. Калі вы адорвалі іх любоўю, яны адлюстроўваюць яе і вяртаюць вам.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле