Выязны бацькоўскі сход
05.11.20225 лістапада педагогi ўстановы правялi на базе ААТ "Маяк-78" бацькоўскi сход.
Тэма бацькоўскага сходу "Саюз сям'і і школы" выбрана нездарма, паколькі ад ўзгаднення iх дзеянняў залежыць эфектыўнасць працэсу выхавання дзіцяці. Педагогi нагадалі пра ролю бацькоў у працэсе выхавання, якую цяжка пераацаніць, бо сямейныя адносіны і асабісты прыклад дарослых - самы магутны сродак выхавання, а школа - памочнік і саюзнік мам і тат у гэтым працэсе.
Былі асветлены такія тэмы як: падлеткавая злачыннасць у раёне, бацькоўскі кантроль за вольным часам непаўналетніх і інш. Успомнiлi i пра небяспеку пакідання дзяцей без нагляду, пра важнасць вывучэння правілаў бяспекі, дарожнага руху.
Галоўнае, што хацелі данесці бацькам ўсе, хто выступаў на сходзе, заключалася ў наступным: мы, дарослыя, у адказе за сваіх дзяцей, мы павінны іх берагчы, павінны іх вучыць усяму добраму і карыснаму, што ведаем самі.