Акцыя "Прыйдзі і пакланіся"

05.04.2021

У гэтыя дні ў Беларусі ўспамінаюць ахвяр нацызму. Усю краіну ахапіла патрыятычная акцыя "Прыйдзі і пакланіся. Жывая дарога памяці".

З кожным годам становіцца ўсё менш жывых сведак той вайны. Але разам з тым прыходзіць і больш глыбокае ўсведамленне сэнсу той трагедыі і той Перамогі. Мы памятаем вялікі подзвіг нашага народа. Яны паміралі дзеля нас. І святы абавязак кожнага - быць годнымі нашчадкамі нашых дзядоў і прадзедаў, захаваць гістарычную праўду і перадаць яе будучым пакаленням.

Аддаць даць павагі ўсім, хто загінуў, прыйшлі вучні нашай ўстановы. Да падножжа помніка ўсклалі кветкі. Кветкі - толькі маленькая частка вялікай памяці. Не забываць пра тых, хто не стаў на калені перад ворагамі, сёння практычна доўг кожнага беларуса. Каб ведаць, чаго на самай справе каштуе свабода і незалежнасць.

 

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле