"Шчырая размова на інтымную тэму" - мерапрыемства па палавому выхаванню
18.03.202118 сакавiка для хлапчукоў i дзяўчат 8-11 класаў была арганiзавана "Шчырая размова" на тэму: "Усё, што вы хацелі даведацца" Пра гэта ", але баяліся спытаць ...". На мерапрыемства была запрошана Пятровiч Марына Мiкалаеўна, акушэр УАЗ "Валмянская УБ".
Асобна з дзяўчатамi, а потым з юнакамi, Марына Мiкалаеўна i школьны псiхолаг Анастасiя Мiкалаеўна размаўлялi пра рознае:
- пра жаночае i мужчынскае здароўе;
- у якiх выпадках i куды звярдацца за медыцынскай дапамогай;
- пра ўзаемаадносіны паміж юнакамі і дзяўчатамі;
- пра прававыя і медыцынскія наступствы вядзення ранняга палавога жыцця.
Мерапрыемства прайшло ў выглядзе ажыўленага дыялогу. На ўсе пытаннi падлеткi атрымалі кваліфікаваныя адказы медыцынскага спецыялiста.
Сэксуальная асвета: 7 карысных кніг для дзяцей, падлеткаў і бацькоў