Кіналекторый па прафілактыцы наркаманіі

15.03.2021

Арганізацыя аб'яднаных нацый афіцыйна назвала наркаманію адной з трох галоўных пагроз цывілізацыі - нароўні з ядзернай вайной і экалагічнай катастрофай.

На працягу апошняга дзесяцігоддзя ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца распаўсюджванне наркаманіі сярод насельніцтва, асабліва сярод моладзі, што негатыўна адбіваецца на маральна-псіхалагічнай атмасферы ў грамадстве, адмоўна ўплывае на эканоміку, палітыку і правапарадак.

Наркаманія, як і алкагалізм - гэта не асабістая справа асобна ўзятага чалавека. З-за наркатызацыі ў залежных вельмі высокі рызыка захворвання СНІДам, венерычнымі хваробамі, гепатытамі, і не меншая магчымасць іх распаўсюду.

Спалучаць наркотыкі і вучобу немагчыма, таму моладзь, уцягнутая ў наркаманію, хутка дэзадаптуецца ў грамадстве, уцягваецца ў крымінал, губляе сям'ю і становіцца патэнцыйна небяспечнай для навакольных.

У рамках месячніка "Здаровы Я - здаровая малая радзіма мая" для вучняў 5-11 класаў ва ўстанове быў арганізаваны прагляд фільма «Наркотыкі - шлях, які вядзе да смерці», які быў накіраваны на фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця ў падрастаючага пакалення, адказнасці, самастойнасці і каманднага ўзаемадзеяння, выхаванне негатыўнага стаўлення да шкодных звычак.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле