15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі РБ

15.03.2021

Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя з'яўляецца Асноўным Законам нашай дзяржавы, на яе аснове фарміруецца ўся сістэма заканадаўства, у ёй вызначаецца кампетэнцыя дзяржаўных органаў.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была зацверджана 15 сакавіка 1994 г. на 13-ай сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання і з'яўляецца першай у гісторыі суверэннай дзяржавы і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі, прынятай пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Канстытуцыя дзейнічае са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года.

Сёння, 15 сакавіка, на агульнашкольнай лінейцы, прысвечанай Дню Канстытуцыі, ва ўстанове адбылося ўрачыстае ўручэнне падарункавых выданняў "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь" чатырнаццацігадовым юнакам 8 класа - Белашыцкаму Матвею і Кулемза Яўгену. Дырэктар установы Жанна Барысаўна Залатар павіншавала юных грамадзян з гэтай значнай падзеяй у іх жыцці, пажадала ім быць годнымі гэтага высокага звання.

Акрамя таго, падчас лінейкі адбылася яшчэ адна значная падзея ў жыцці школы - вучняў 5  класа прынялі ў шэрагі піянерскай арганізацыі.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле