Усебеларускі народны сход

23.01.2021

VI Усебеларускі народны сход плануецца правесці 11-12 лютага 2021 года ў Мінску.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ №492 аб скліканні VI Усебеларускага народнага сходу.

На абмеркаванне яго ўдзельнікаў будуць вынесеныя асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны.

Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных асоб VI Усебеларускага народнага сходу складзе 2 700 чалавек. Удзельнікі форуму ад абласцей і Мінска выбіраюцца з улікам нормаў прадстаўніцтва раённымі і гарадскімі Саветамі дэпутатаў і найбольш шматлікімі грамадскімі аб'яднаннямі. Пры гэтым ад кожнай вобласці ў сходзе возьме ўдзел не больш за 310 чалавек, ад Менска - не больш за 370 грамадзян.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле