Прафарыетацыйнае мерапрыемства
26.01.202126 студзеня ва ўстанову завіталі нашы выпускнікі Аляксандр Францэвіч Цацэвіч і Уладзіслаў Дзмітрыевіч Залатар. Здаецца гэтыя маладыя людзі не так даўно вучыліся ў школе, а на сённяшні яны ўжо скончылі вышэйшыя навучальныя ўстановы і ўжо маюць прафесіі.
Аляксандр Францэвіч расказаў вучням 11 класа, якую ўстанову ён скончыў ("Магілёўскі інстытут МУС") і дзе яна знаходзіцца, дзе ён зараз працуе, што яму падабаецца ў сваёй працы і чаму б ён рэкамендаваў вучням таксама паступаць у інстытут МУС, адказаў на актуальныя пытанні, якія зараз хвалююць нашых выпускнікоў.
Тым, хто зацікавіўся пакідаем спасылку: https://www.institutemvd.by/
Пра сваю ўстанову і месца працы распавядаў і Уладзіслаў Дзмітрыевіч, які скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і электронікі. Трэба адзначыць, што прафесія праграміста нашым вучням таксама падаецца прывабнай і некаторыя з цяперашніх выпускнікоў збіраюцца паспрабаваць яе атрымаць. Таму пытанняў да Уладзіслава таксама было шмат.
Таму для зацікаўленых пакідаем спасылку: https://www.bsuir.by/