Моладзевыя субкультуры: "За" і "Супраць"
25.01.202125 студзеня ва ўстанове прайшла Адзіная прафілактычная гадзіна для навучэнцаў 7-11 класаў на тэму: "Моладзевыя субкультуры: "За" і "Супраць". На мерапрыемстве навучэнцы пад кіраўніцтвам педагога сацыяльнага Дашукевіч Анастасіі Мікалаеўны разбіраліся ў шматстатнасці сучасных моладзевых плыняў, высвятлялі, якія плюсы і мінусы маюць прыналежнасці да якой-небудзь з моладзевых плыняў, стваралі псіхалагічны партрэт прадстаўнікоў моладзевых субкультур. Таксама не была пакінута без увагі праблема контркультур, як небяспечных для псіхічнага здароўя падлетка з'явы ў сучасным грамадстве. Мерапрыемства спрыяла развіццю ў дзяцей маральнай самасвядомасці і фармаванню непрымання такіх асацыяльных з'яў як адмаўленне агульнакультурных каштоўнасцяў, цынізм, злосць, інфантылізм, агрэсія, нацыяналізм і наркаманія. Падчас інфармацыйнай гадзіны дзеці прыйшлі да высновы, што ў субкультур ёсць як дадатныя, так і адмоўныя рысы. І, вядома ж, нефармальныя аб'яднанні маюць права на існаванне - бо ўсе людзі розныя і гэта вельмі добра! За выключэннем крымінальных субкультур, якія зневажаюць, абражаюць пачуццё годнасці, пагражаюць здароўю і жыццю людзей.