Навагодні ранішнік для дашкалят
29.12.2020Новы год - самае любімае свята, як дарослых, так і дзяцей. Вось і ў нашым садзе напярэдадні Новага года 29 снежня прайшоў навагодні ранішнік «Добры дзень, свята Новы год». Дзеці весяліліся, расказвалі вершы. У госці да іх прыйшлі Дзед Мароз і Снягурка, а яшчэ гасцямі свята сталі служачыя вайсковай часткі. Разам яны вадзілі карагод каля елачкі і гулялі ў гульні: «Снежкі», «Зімовыя скокі». У канцы свята ўсім дзецям былі ўручаны доўгачаканыя падарункі.