Раённае свята "Добра, што кожны год да нас прыходзіць Новы год"

24.12.2020

24 снежня 2020 года, у рамках акцыі «Нашы дзеці» адбылося раённае навагоднае дабрачыннае анлайн-свята для дзяцей, якія дамагліся поспехаў у вучобе, спорце, творчасці, працы і грамадска-карыснай дзейнасці «Добра, што кожны год да нас прыходзіць Новы год».

У нашай установе таксама адбылося ўшанаванне лепшых вучняў. Удзельнікамі цырымоніі сталі: Дашукевіч Іван, Волчэк Павел, Баркоўская Паліна, Галякевіч Марыя, Кулемза Яўген, Баранскія Ягор і Аляксандра, навучэнцы, якія маюць поспехі ў грамадскай працы, прызёры раённых і абласных алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў.

Узнагародзілі і пераможцу раённага конкурсу "Вучань года Дзяржынскага раёна-2020" - Дашукевіч Івана.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле