"Бяспечныя канікулы"
31.10.2020Як сведчыць статыстыка, у перыяд канікул значна павялічваецца рызыка траўмавання дзяцей на дарозе ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў. Гуляючы, юныя ўдзельнікі дарожнага руху, забываюць пра асцярожнасць, таму кіроўцам варта быць больш асцярожнымі, а бацькам памятаць аб неабходнасці штодня нагадваць дзецям аб правілах бяспечных паводзін на дарозе. А такія дадатковыя сродкі прыцягнення ўвагі як святлоадбівальныя элементы зробяць яго прыкметным для кіроўцаў у цёмны час сутак.
Кожны дарослы павінен растлумачыць свайму дзіцяці, у чым палягае сутнасць ПДР - а гэта захаванне жыцця і здароўя людзей. Бо так проста паглядзець па баках, перш чым перайсці дарогу; не спяшаючыся і пераканаўшыся ў бяспецы, выйсці з-за прыпаркаванага аўтамабіля; гуляць не зблізку дарогі, а на спецыяльных пляцоўках; катацца на ровары па веладарожцы, а не па праезнай частцы, быць асцярожным і адказным, знаходзячыся на дарозе і побач з ёю.
Будзьце заўсёды ўважлівыя і асцярожныя на дарозе! Бацькі, паказвайце асабісты прыклад захавання правіл дарожнага руху. Шануеце сваё жыццё!