Раённае свята, прысвечанае Дню настаўніка
29.09.202029 верасня 2020 года ў зале Дзяржынскага ГДК адбылося раённае свята, прысвечанае Дню настаўніка. У зале сабралася больш за 400 кіраўнікоў устаноў адукацыі, настаўнікаў, выхавальнікаў, ветэранаў педагагічнай працы.
Кіраўніцтва і настаўнікі нашай установы таксама прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве.
З цёплымі словамі ў адрас прысутных выступілі начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага райвыканкама Гапанькова Галіна Уладзіміраўна, старшыня Дзяржынскага райвыканкама Арцюшкевіч Мікалай Іванавіч, намеснік старшыні Дзяржынскага райвыканкама па сацыяльных пытаннях Ігнатава Вольга Віктараўна.
Высакародную настаўніцкую працу напярэдадні прафесійнага свята адзначылі ўзнагародамі. За высокі прафесіяналізм, педагагічнае майстэрства і ў сувязі са святкаваннем Дня настаўніка педагогам і супрацоўнікам устаноў адукацыі былі ўручаны Ганаровыя граматы і падзякі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта.
Пасля ўручэння ўзнагарод пачалася канцэртная праграма, у якой прымалі ўдзел не толькі творчыя калектывы навучэнцаў, але і самі педагогі.
З пачуццём лёгкага шкадавання ад хуткаплынных свята настаўнікі разыходзіліся па дамах, выносячы з сабой добры настрой, зарад бадзёрасці і пазітыву, а таксама прыемныя ўспаміны, якія будуць саграваць іх на працягу ўсяго года.