Cустрэча з медыцынскім работнікам
28.09.202028 верасня ва ўстанове прайшла сустрэча навучэнцаў 5-11 класаў з фельчарам Скірмантаўскага фельчарска-акушэрскага пункта Кулікоўскай Надзеяй Георгіеўнай.
Мэта сустрэчы складалася ў тым, каб 1) пазнаёміць навучэнцаў з прафесіяй ўрача, 2) элементарнымі прыёмамі аказання першай даўрачэбнай дапамогі пры парэзах, ранках, абмарожаннях, сонечным удары, апёках, ударах, насавым крывацёку, пры ўкусах насякомых, змей.
Надзея Георгіеўна патлумачыла дзецям, што аказаная першая даўрачэбная дапамога можа выратаваць чалавеку здароўе і жыццё, што ў экстраных выпадках трэба тэлефанаваць у хуткую дапамогу і службу выратавання.
Дзеці пазнаёміліся з правіламі выкарыстання нумара тэлефона 112, як правільна і хутка агучыць праблему, якую інфармацыю неабходна паведаміць, калі можна адключыцца і спыніць размову.
У практычнай частцы сустрэчы, Надзея Георгіеўна паспрабавала навучыць рабят апрацаваць ранку, парэз, спыніць насавы крывацёк, правільна накласці бінт і зрабіць перавязку.
Вучні зразумелі, што ўменне папярэджваць канфліктныя сітуацыі і знаходзіць выхады з спрэчных сітуацый у працэсе гульнявой ці якой-небудзь іншай дзейнасці на аснове паважлівага і добразычлівага стаўлення да навакольных, дазваляе заставацца здаровымі і ураўнаважанымі людзьмі.