10 верасня - Сусветны дзень прадухілення самагубстваў
10.09.2020Сусветны дзень прадухілення самагубстваў – міжнародная дата, якая адзначаецца па ўсёй планеце штогод 10 верасня, пачынаючы з 2003 года, з мэтай садзейнічання дзейнасці па прадухіленні самагубстваў ва ўсім свеце.
Сусветны дзень прадухілення самагубстваў пачаў праводзіцца па ініцыятыве Міжнароднай асацыяцыі па прадухіленні самагубстваў пры актыўнай падтрымцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і пад патранажам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Згодна з прыводнай СААЗ статыстыцы, у трэцім тысячагоддзі ад суіцыду гіне больш людзей, чым з-за ўсіх войнаў і гвалтоўных забойстваў разам узятых.
З мэтай інфармавання насельніцтва па пытаннях умацавання і захавання псіхічнага здароўя, а таксама аказання кваліфікаванай дапамогі пры псіхічных растройствах, звязаных з гвалтам, крызіснымі сітуацыямі, ужываннем алкаголю, наркотыкаў і інш., на ўсіх адміністрацыйных тэрыторыях Мінскай вобласці арганізуюцца інфармацыйна-адукацыйныя мерапрыемствы. Пры арганізацыях аховы здароўя працуюць тэлефоны “гарачых ліній”.
10 верасня вучні 8-10 класаў наведаліся ў Скірмантаўскі Дом культуры, дзе для іх супрацоўнікі клуба арганізавалі і паспяхова правялі сустрэчу ў фармаце дыскусіі па тэме «Галасуем за жыццё!». Вучні 5-6 класаў у гэты дзень прынялі ўдзел у школьным конкурсе малюнкаў "Мір вачыма дзяцей".