Падарожжа на востраў БЕЛАРУСЬ

15.06.2020

15 чэрвеня для выхаванцаў лагера "Сонейка" стала незвычайным днём, бо яны атрымалі магчымасць пазнаёміцца са знаёмым з незнаёмага боку. Мы маем на ўвазе нашу родную Беларусь, па якой хлопчыкі і дзяўчаты здзейснілі сапраўднае віртуальнае падарожжа. Напачатку дзяцей чакала фальклорна-гульнявая праграма "Забаўкі каля лаўкі", пасля чаго наведалі школьны гісторыка-краязнаўчы музей, а скончылася ўсё віктарынай "Што мы ведаем аб Радзіме". Час прайшоў карысна і цікава!

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле