Новая версія Дзіцячага прававога сайта

26.05.2020

У Міжнародны дзень абароны дзяцей, 1 чэрвеня 2020 года, плануецца афіцыйны запуск новай версіі Дзіцячага прававога сайта (http://www.mir.pravo.by/). 

Новая версія Дзіцячага прававога сайта распрацавана пры падтрымцы Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь. Яна заклікана забяспечыць больш шырокую даступнасць прававой інфармацыі для дзяцей і падлеткаў, мае адаптыўны дызайн, палепшаную сістэму навігацыі, новую структуру і актуальнае напаўненне асобных раздзелаў, што робіць выкарыстанне рэсурсу больш зручным і эфектыўным.

поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле