16 красавіка -Міжнародны дзень голасу

15.04.2020
Сусветны дзень голасу - гэта сусветнае штогадовае мерапрыемства, якое ладзіцца 16 красавіка і прысвечана святкаванню феномену голасу. Яго мэта - прадэманстраваць велізарнае значэнне голасу ў паўсядзённым жыцці ўсіх людзей. Ідэя святкавання гэтага дня нарадзілася ў 1999 годзе ў Бразіліі. Ініцыятарам заснавання міжнароднага свята выступіла Амерыканская Акадэмія оталарынгалогіі. З часам гэтае свята стала міжнародным. Голас кожнага чалавека ўнікальны. Ён дапамагае людзям не проста гаварыць, але і выказваць свае эмоцыі. Голас з'яўляецца асноўным механізмам камунікацыі ў сучасным грамадстве. Таму так важна свята, якое заклікае звярнуць увагу на ўплыў шкодных звычак на голас, спосабы прадухілення захворванняў галасавога апарата, сачыць за гучаннем і станам галасавых звязак.
поделиться в:
Яшчэ ў гэтым раздзеле