Ва ўстанове прайшоў Тыдзень прававых ведаў
30.03.2020На мінулым тыдні ва ўстанове прайшоў Тыдзень прававых ведаў.
Мэтай Тыдня было пазнаёміць дзяцей з іх правамі, замацаванымі ў Канвенцыі аб правах дзіцяці, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, суаднесці правы і абавязкі дзяцей, спрыяць ўсведамленню адказнасці за свае правы.
Згодна плана работы ва ўсіх класах прайшлі мерапрыемствы.
На інфармацыйнай гадзіне ў панядзелак навучэнцы 4 - 11 класаў слухалі выступ педагога сацыяльнага Дашукевіч Анастасіі Мікалаеўны па тэме «Правілы паводзін непаўналетніх». З мэтай прыцягнуць увагу ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, у пачатку Тыдня прававых ведаў быў аформлены інфармацыйны стэнд «Падлетак і закон". На стэндзе былі размешчаны асноўныя правы дзіцяці (згодна з Канвенцыяй ААН), дадзеныя службаў, якія забяспечваюць абарону правоў дзіцяці, план мерапрыемстваў у рамках гэтага тыдня.
На пераменах у фае школы была арганізавана акцыя «Сцяна галоснасці». У ёй прынялі ўдзел вучні розных узростаў - з 4 па 11 клас. Галоўнае пытанне акцыі - «Што для Вас інтэрнэт - сябар ці вораг?». Большая колькасць дзяцей галасавалі за варыянт адказу «сябар».
У пачатковых класах была праведзена гульнявая праграма па прававым выхаванні «Закон і Я». А ў старэйшых - псіхалагічны занятак "Аргументаваны адказ або як сказаць "не".
Аналізуючы праведзеную работу, можна зрабіць высновы:
-у ходзе Тыдня навучэнцы даведаліся і замацавалі ўяўленні аб правах і абавязках дзяцей, вучыліся прымяняць атрыманыя прававыя веды ў сітуацыях, дзе былі пазначаныя супрацьпраўныя дзеянні;
-вышэй пералічаныя мерапрыемствы выклікалі цікавасць; трэба адзначыць, што гульнявыя мерапрыемствы дапамагаюць стварыць атмасферу натуральнасці, што аб'ядноўвае дзяцей.