Міжнародны дзень чалавека з сіндромам Дауна
21.03.202021 сакавіка -Міжнародны дзень чалавека з сіндромам Дауна. Гэта адно з самых вядомых генетычных захворванняў. Упершыню хвароба была апісана ў 1866 годзе Джонам Лэнгдонам Даунам, які і даў назву сіндрому. Тады было незразумела, што прычына хваробы - у прысутнасці ў клетках лішняй храмасомы. Навукоўцы змаглі высветліць гэта толькі ў 1959 годзе. Сусветны дзень сіндрому Дауна адзначаецца больш чым у 60 краінах свету. Многія арганізацыі і супольнасці, у тым ліку Арганізацыя Аб'яднаных Нацый (ААН) і міжнародная арганізацыя па барацьбе з сіндромам Дауна, праводзяць Сусветны дзень барацьбы з сіндромам Даўна, каб павысіць дасведчанасць і разуменне людзей пра сіндром Дауна.