"Формула тваёй бяспекі" - адкрыты дыялог з вучнямі ў рамках акцыі "Сябруем з законам!"
28.02.2020«28 лютага вучні ўстановы сталі ўдзельнікамі аткрытага дыялога з дарослымі на тэму: «Формула тваёй бяспекі». Мерапрыемства адбылося ў рамках міжведамаснай прафілактычнай акцыі «Сябруем з законам».
Супрацоўнікі Скірмантаўскага ДК Рэдзька Наталля Пятроўна і Янкоўская Нэллі Сяргееўна расказвалі вучням 7-9 класаў аб правапарушэннях сярод непаўналетніх у раёне, нагадвалі аб мерах пакарання за правапарушэнні, адказвалі на пытанні па гэтай тэме.
Дзеці замацавалі веды аб асноўных пытаннях адказнасці непаўналетніх за правапарушэнні і злачынствы. Сустрэча суправаджалася дэманстрацыяй відэаролікаў, сюжэтаў, накіраваных на фарміраванне прававой культуры навучэнцаў, на засваенне правіл паводзін у грамадскіх месцах, на прафілактыку п'янства, ужывання псіхатропных рэчываў, прывіццю духоўных і маральных каштоўнасцяў.