Беларусь - энергаэфектыўная краіна!
31.10.2024З 30 кастрычніка па 11 лістапада Дэпартамент па энергаэфектыўнасці праводзіць акцыю «Беларусь – энергаэфектыўная краіна».
Прымеркавана Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя да Міжнароднага Дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада.
Эфектыўнае і разумнае спажыванне энергарэсурсаў шмат у чым залежыць ад мабілізацыі намаганняў усіх дзяржаўных структур, устаноў, арганізацый і бізнес-супольнасцяў, грамадскіх аб'яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі.
Заклікаем далучыцца да акцыі і прыняць актыўны ўдзел у інфармаванні навучэнцаў, бацькоў і супрацоўнікаў аб важнасці энергаэфектыўнасці і спосабах энергазберажэння.