Апошні дзень лагера "Сонейка" прайшоў цікава і весела!

01.11.2024
Апошні дзень лагера "Сонейка" пачаўся з ранішняй гімнастыкі. Потым выхавацель Савосіна А.М. правяла інтэрактыўную гульню "Я люблю свою Радзіму". Дзеці адшуквалі Беларусь на карце свету, а потым адправіліся падарожнічаць па роднай краіне.
У сельскім доме культуры бібліятэкар Нэла Сяргееўна правяла мерапрыемства "Героі любімых казак". Дзеці з захапленнем выконвалі ўсе заданні: разгадвалі загадкі, рэбусы, рабілі размалёўкі .
Падчас работы лагера дзеці атрымалі магчымасць праявіць сябе ў спартыўных мерапрыемствах і пазнавальных конкурсах.
Яшчэ ў гэтым раздзеле