Чацвёрты дзень работы школьнага лагера "Сонейка" быў прысвечаны дзіцячай бяспецы
31.10.2024Чацвёрты дзень работы школьнага лагера "Сонейка" быў прысвечаны дзіцячай бяспецы.
Раніца пачалася з ранішняй гімнастыкі. Пасля снедання дзеці прынялі ўдзел у спартландыі "Вясёлыя старты". Удзельнікі з вялікім азартам пераадольвалі ўсе перашкоды, дапамагалі адзін аднаму. Выхаванцы паказалі свой спрыт, хуткасць, кемлівасць і імкненне перамагаць. Далей выхавацель правёў гульню "Свет без небяспекі", дзе абмеркавалі правілы бяспечных паводзін на вуліцы, у транспарце, паказалі веды правіл дарожнага руху, дарожных знакаў. Адбыўся прагляд фільмаў "МНС-дзецям".