Турыстычны паход у лясны масіў аг. Скірмантава

12.10.2024

З мэтай далучэння да заняткаў турызмам і краязнаўствам, фарміравання пазнавальнай цікавасці і любові да сваёй малой Радзімы 12 кастрычніка навучэнцы 1-8 класаў пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Уладзіміра Леанідавіча Ляўковіча адправіліся ў турыстычны паход у лясны масіў аг. Скірмантава.

У наваколлях роднай вёскі турыстычная школьная каманда разбіла лагер, дзе дзеці перакусілі і пагулялі на прыродзе. Убачылі прыроду роднага краю, палюбаваліся восеньскімі краявідамі, паспрабавалі "турысцкі" суп, прыгатаваны на вогнішчы.

За час знаходжання ў лесе дзеці зарадзіліся бадзёрасцю і атрымалі шмат уражанняў.

На памяць застанецца шмат цікавых здымкаў.

 

Яшчэ ў гэтым раздзеле