Тыдзень бяспекі дарожнага руху

09.09.2024

Сёння ў рамках "Тыдня бяспекі дарожнага руху" адбылася сустрэча навучэнцаў пачатковых класаў з начальнікам АДАІ Дзяржынскага РАУС – Андрэем Леанідавічам Гардзевічам, які правёў з навучэнцам прафілактычную гутарку аб правілах бяспечных паводзін на дарозе, распавёў, як бяспечна рухацца па маршруце "Дом — школа — дом", заклікаў рабят быць уважлівымі пры пераходзе дарогі, не адцягвацца на мабільныя гаджэты і здымаць навушнікі. Таксама акцэнтаваў увагу дзяцей на ўзросце, з якога можна перасоўвацца па дарогах на веласіпедзе. Андрэй Леанідавіч нагадаў навучэнцам аб неабходнасці выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак, звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што ў аўтамабілі дзецям трэба ездзіць толькі ў дзіцячым крэсле і ўсім пасажырам быць прышпіленымі рамянямі бяспекі. На памяць аб сустрэчы дзеці атрымалі флікеры.

Яшчэ ў гэтым раздзеле