Школа Актыўнага Грамадзяніна

25.04.2024

25 красавіка 2024 года ў Скірмантаўскай сярэдняй школе адбылося чарговае пасяджэнне "Школы актыўнага грамадзяніна" па тэме: "Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам пра здароўе"
Здароўе з'яўляецца самай галоўнай каштоўнасцю і чалавека і грамадства, паколькі ўяўляе аснову для далейшага захавання і развіцця жыцця. Любое грамадства імкнецца сфармаваць чалавека фізічна, псіхічна і сацыяльна здаровым ў адпаведнасці з маральнымі, інтэлектуальнымі і фізічнымі ідэаламі. У Рэспубліцы Беларусь клопат аб ахове здароўя насельніцтва з'яўляецца прыярытэтным напрамкам дзяржаўнай палітыкі. Аб дасягненнях беларускай медыцыны, аб падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў, аб вядомых медыках Міншчыны ішла сёння размова на пасяджэнні "ШАГ".

Яшчэ ў гэтым раздзеле