Педагагічны марафон. Дзень другі

09.04.2024

Якія б рэформы не праходзілі ў сістэме адукацыі, у выніку яны, так ці інакш, замыкаюцца на канкрэтным выканаўцу - школьным настаўніку. Менавіта педагог з'яўляецца асноўнай фігурай пры ўкараненні ў практыку розных інавацый, і для паспяховай рэалізацыі ў новых умовах пастаўленых перад ім задач павінен валодаць неабходны узроўнем прафесійнай кампетэнтнасці і прафесіяналізму.
У другі дзень педагагічнага марафону Грынкевіч Ніна Аляксееўна, настаўнік геаграфіі паказала калегам, у тым ліку маладым педагогам, майстар-клас на тэму: "Знаёмства з прафесіямі на ўроках геаграфіі". У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што геаграфічныя веды неабходныя кожнаму чалавеку для таго, каб усвядоміць сваю ролю і месца ў жыцці і ў пераўтварэнні рэчаіснасці, вызначыць актыўную жыццёвую пазіцыю. Вядома нямала прафесій, звязаных з геаграфіяй і ўсе яны вельмі разнастайныя.
З мэтай аказання практычнай дапамогі маладым спецыялістам іх настаўнікамі быў арганізаваны круглы стол "Станаўленне маладога спецыяліста: шлях у прафесію", на якім маладыя педагогі, якія працуюць у школе першы-другі год, дзяліліся сваімі асабістымі прафесійнымі дасягненнямі і праблемамі.
Дзень марафону быў насычаным, дапамог убачыць новыя педагагічныя ідэі, інавацыйныя практыкі, стаў сапраўднай школай педмайстэрства.

Яшчэ ў гэтым раздзеле