Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 4 чвэрці 2023/2024 навучальнага года

01.04.2024

1 красавіка 2024 года ў Скирмантаўскай сярэдняй школе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку 4 чвэрці 2023/2024 навучальнага года.
Права адкрыцця і закрыцця ўрачыстай лінейкі было прадастаўлена знаменнай групе, у склад якой уваходзяць актывісты нашай школы. Традыцыйна вялікай і дружнай сям'ёй навучэнцы і педагогі выканалі гімн Рэспублікі Беларусь.
На ўрачыстым мерапрыемстве падвялі вынікі дзейнасці на вясновых канікулах, вызначылі задачы і абмеркавалі мерапрыемствы на бягучую чвэрць. 
Дзецям нагадалі аб неабходнасці захавання правілаў бяспечных паводзін, дарожнага руху і пажарнай бяспекі.
А яшчэ ва ўрачыстай абстаноўцы дзецям, якія ўступілі ў шэрагі грамадскіх арганізацый, уручылі акцябрацкія значкі (навучэнцам 2 класаў) і членскі білет і значок ГА "БРСМ" (вучаніцы 8 класа Сіман Алісе).

Яшчэ ў гэтым раздзеле