Там Беларусі вышэй усёй, зямля дзяржыншчыны маёй!

29.03.2024

Пасля традыцыйнай для нашага лагера зарадкі (нашы выхаванцы заўсёды самі выклікаюцца яе праводзіць) выхаванцаў чакала хвілінка здароўя “Правілы паводзін у экстрэмальных сітуацыях”.
Віктарына "Экалагічны калейдаскоп" дапамагла сфарміраваць у хлопцаў першаснае ўяўленне аб экалогіі як навуцы, яе ролі ў жыцці людзей. Пытанні віктарыны сталі крыніцай каштоўных ведаў для выхаванцаў лагера.
Нашы дзеці любяць спартовыя гульні! Таму гадзіна спорту як заўсёды парадавала іх.
Кульмінацыяй дня стала падарожжа да адной з галоўных славутасцяў нашага раёна – вышэйшай кропкі Беларусі. Мінулай вясной там адкрылі новы архітэктурны знак “Сцяг Радзімы”. Такі падарунак зрабіла кіраўніцтва раёна жыхарам Беларусі напярэдадні Дня дзяржаўнага сцяга, герба і гімна. Мы перакананыя, што паважаць і шанаваць дзржаўныя сімвалы – галоўны абавязак нашага грамадства, таму гэта не апошняе наша падарожжа туды.
Шахматна-шашачны турнір вельмі спадабаўся дзяўчатам і хлопчыкам.
У канцы дня выхавальнікі лагера правялі хвілінку быспекі “Флікер – наш надзейны сябар”.

Яшчэ ў гэтым раздзеле