Падарожжа па родных кутках

28.03.2024

"Падарожжа па родных кутках" - дэвіз чацвёртага дня ў лагеры дзённага знаходжання "Сонейка".
Наш дзень традыцыйна пачаўся з зарадкі.
Каб навучыць дзяцей правільна арыентавацца ў выбары карысных прадуктаў і складаць рацыянальнае меню, была праведзена хвілінка здароўя "Залатыя правілы харчавання".
Паказаць свае веды і праявіць кемлівасць дзецям дапамагла інтэлектуальная гульня "Што? Дзе? Калі?".
Падчас вясёлых стартаў "Я і ты – мы сябры" хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў хуткасці, спрыце, уменні працаваць у камандзе. Спартыўны запал і жаданне дабіцца перамогі для сваёй каманды захоплівалі дзяцей настолькі, што яны не заўважалі таго, што адбываецца вакол. Усе імкнуліся прыйсці да фінішу першымі.
Псале абеду дзяўчаты і хлопцы гулялі па родным аграгарадку ў рамках гульні-квэста "Падарожжа ў казачны вясновы лес".
Пасля выдатнай прагулкі рабят чакала гадзіна камп’ютарных гульняў, графікі і дызайну.
Падагульніла гэты выдатны дзень хвілінка бяспекі "Электрычнасць – сябар і вораг". Выхавальнікі лагера расказалі дзецям правільныя дзеянні падчас экстрэмальнай сітуацыі, пашырылі і паглыбілі іх веды аб правілах пажарнай бяспекі, сфарміравалі ў дзяцей элементарныя веды аб небяспецы свавольстваў з агнём, аб небяспечных наступствах пажару дома.

 

Яшчэ ў гэтым раздзеле