Па старонках гісторыі малой радзімы

27.03.2024

Трэці дзень у лагеры "Сонейка" прайшоў пад дэвізам "Па старонках гісторыі малой радзімы".
На хвілінцы здароўя "Карысны адпачынак" рабяты даведаліся як правільна адпачываць, якія віды адпачынку бываюць і як падабраць прыдатны від адпачынку для сябе.
Усім вельмі спадабалася гульня-квест "У пошуках скарбаў". Дзяўчынкі і хлопчыкі весела правялі час і даведаліся шмат цікавых фактаў.
У мэтах прапаганды здаровага і актыўнага ладу жыцця выхавацелямі лагера была праведзена эстафета "Вясёлыя старты". Рабяты ўмацавалі сваё здароўе, адчулі "здаровы дух суперніцтва".
Пасля абеду хлопцы адправіліся ў падарожжа па гістарычных мясцінах Скірмантава. Яны зрабілі шмат фатаграфій і ўзгадалі гісторыю роднага аграгарадка.
Дзякуючы гадзіне творчасці "Я малюю свой аграгарадок" юнакі і дзяўчаты змаглі праявіць свае творчыя здольнасці.
Скончыўся дзень хвілінкай бяспекі "Рады пажарнага". Для прадухілення пажаранебяспечных сітуацый выхавальнікі лагера нагадалі хлопчыкам і дзяўчынкам асноўныя правілы паводзін з электрапрыборамі.

Яшчэ ў гэтым раздзеле