Дзень юных выратавальнікаў

08.06.2023

Працягвае сваю работу аздараўленчы школьны лагер "Сонейка". 8 чэрвеня дзень прайшоў пад назвай "Дзень юных выратавальнікаў".
Гэты дзень пачаўся з традыцыйнай зарадкі. Адметна тое, што нашыя выхаванцы заўсёды самі выклікаюцца яе праводзіць.
Далей па плане была праведзена лінейка "Выратавальнік там, дзе ёсць бяда". Дзеці зачытвалі ўпадабаныя артыкулы з часопіса "Юны выратавальнік" і абмяркоўвалі іх.
Самай доўгачаканай падзеяй дня стала паласа перашкод "Юныя выратавальнікі спяшаюцца на дапамогу". Дзеці спаборнічалі ў хуткасці праходжання дыстанцыі і спрыту.
Адно з самых актуальных пытанняў сёння - бяспека жыццядзейнасці дзяцей у сучасных умовах. Падрыхтаваць дзяцей да выхаду з надзвычайных сітуацый, небяспечных для жыцця і здароўя, дапамагла наша віктарына "Кола бяспекі".
Хвілінка бяспекі "Нашы паводзіны каля вадаёмаў" стала выдатным завяршэннем дня.

Яшчэ ў гэтым раздзеле