Там Беларусі вышэй ўсей, зямля Дзяржыншчыны маёй

06.06.2023

Пасля традыцыйнай для нашага лагера зарадкі выхаванцаў чакала лінейка "Рэкорды Беларусі". З яе дапамогай хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра новыя дасягненні нашай краіны, што дало ім больш падстаў ганарыцца Радзімай.
Хвілінка здароўя "Раніца пачынаецца з зарадкі" яшчэ раз пацвердзіла, што ў здаровым целе здаровы дух!
З мэтай фарміравання ў дзяцей гонару, цікавасці, павагі да гістарычнага мінулага нашай краіны, беражлівых адносін да традыцый свайго народа выхавацелямі лагера была праведзена віктарына "Што мы ведаем пра Радзіму?"
Кульмінацыяй дня стала падарожжа да адной з галоўных славутасцяў нашага раёна - вышэйшай кропкі Беларусі. Нядаўна там адкрылі новы архітэктурны знак "Сцяг Радзімы". Такі падарунак зрабіла кіраўніцтва раёна жыхарам Беларусі напярэдадні Дня дзяржаўнага флага, герба і гімна. Мы перакананыя, што паважаць і шанаваць дзяржаўныя сімвалы - гэта галоўны абавязак нашага грамадства, таму гэта не апошняе наша падарожжа туды. Каб унесці свой уклад у падтрыманне парадку на тэрыторыі каля манумента, выхаванцы лагера прапалолі клумбы.
Скончыла чарговы дзень у лагеры "Сонейка" хвілінка бяспекі "Гарачае надвор'е".

Яшчэ ў гэтым раздзеле