"Бяспечныя канікулы" прафілактычная размова з начальнікам АДАІ

30.05.2023

Сёння навучэнцы сустрэліся з начальнікам АДАІ Дзяржынскага РАУС Андрэем Леанідавічам Гардзевічам. Размаўлялі пра рознае. І  пра правілы дарожнага руху, і пра асабістую бяспеку, пра злачынствы і правапарушэнні сярод непаўналетніх, і пра паводзіны навучэнцаў у пазаўрочны час і пра многае іншае. Асаблівая ўвага надавалася недапушчэнню ўжывання алкаголю, цыгарэт, электронных парагенератараў, наркатычных рэчываў.

Асобна спыніліся на неабходнасці выканання вучнямі правілаў асабістай бяспекі на вуліцы ў цёмны час сутак, асаблівую ўвагу звярнулі на наяўнасць у кожнага навучэнца святлоадбівальных элементаў.

Вучні з вялікай цікавасцю слухалі Андрэя Леанідавіча. Магчыма, некаторыя задумаліся і пра выбар будучай прафесіі.

Яшчэ ў гэтым раздзеле