Весткі з школьнага лагера "Сонейка"

31.03.2023

Сённяшні дзень быў прысвечаны тэме  "Там Беларусі вышэй усёй, зямля Дзяржыншчыны маёй".

Спачатку дзеці цудоўна правялі час на хвілінцы здароўя "Раніца пачынаецца з зарадкі". Пасля пабывалі на віктарыне “Што мы ведаем пра Радзіму?”, паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Вясна на вуліцах майго любага аграгарадка”.

Віктарына паказала, што вучні кахаюць свой родны край, цікавяцца звычаямі і творчасцю беларускага народа, паважаюць старэйшае пакаленне.

Дзень скончыўся вясёлымі гульнямі па выбары дзяцей.

Яшчэ ў гэтым раздзеле