Школьны лагер "Сонейка". Дзень чацвёрты

30.03.2023

У чацверты дзень выхаванцы школьнага аздараўленчага лагера здзейснілі незвычайнае падарожжа ў далёкае мінулае - наведалі школьны краязнаўчы музей, дзе даведаліся шмат новага і цікавага пра гісторыю прадметаў, якімі карысталіся нашы продкі. Напрыклад, пагаварылі пра печ, “чырвоны кут”, краму, лаву, куфар, люстэрка, ручнік і г.д. Усе гэтыя прадметы былі паказаны з загадкамі, прыказкамі і прымаўкамі, на якія дзеці з задавальненнем адказвалі.

А яшчэ для іх была арганізавана квэст-гульня  "Пошук клада", якая стала для хлопчыкаў і дзяўчынак сапраўднай прыгодай. І нягледзячы на тое, што пераможцам стаў адзін  -  астатнія не сумавалі. Сонечнае надвор'е садзейнічала добраму настрою выхаванцаў і аздараўленню, якія весела правялі час, удзельнічаючы ў гэтым квэсты.

Яшчэ ў гэтым раздзеле