Школьны лагер. Дзень другі

28.03.2023

Дзень прайшоў весела, насычана і пазітыўна.

Нягледзячы на зусім не вясенняе надвор'е і на тое, што ранішняя зарадка і хвілінка здароўя праходзяць штодня, дзеці актыўна ўключыліся ў абмеркаванне рэжыму дня і атрымалі зарад бадзёрасці пры выкананні практыкаванняў. Дзеці добра ведаюць правілы гігіены і выконваюць іх. Конкурс юных чытальнікаў "Мой родны кут, як ты мне мілы!" паказаў, што вучні кахаюць свой родны край, цікавяцца звычаямі і творчасцю беларускага народа, паважаюць старэйшае пакаленне.

Дзень скончыўся вясёлымі гульнямі па выбары дзяцей.

Яшчэ ў гэтым раздзеле