Першы дзень у вясновым лагеры "Сонейка"

27.03.2023

Сёння ў чарговы раз расчыніў свае дзверы школьны аздараўленчы лагер "Сонейка". Вясёлыя і шчаслівыя дзеці сустрэліся зноў у сценах роднай школы каб весела і актыўна правесці час на вясновых канікулах.

У першы дзень лагера дзеці ўспомнілі пра правілы паводзін, пра меры прафілактыкі інфекцыйных захворванняў, пагулялі ў гульні. 

Самые яркія эмоцыі дзеці атрымалі пры правядзенні турніра юных краязнаўцаў, падчас якога ўспаміналі сімвалы Беларусі, вершы пра радзіму і памятныя месцы роднай зямлі.

Дзень прайшоў вельмі цікава і пазнавальна.

Яшчэ ў гэтым раздзеле