1 Першая версія. Афіцыйная.
Лічыцца найбольш верагоднай. Ёй адпавядае паданне са зборніка Міншчына (складальнік –Ненадавец А.М. 1998г.).
Паданне скарочана гучыць наступным чынам:
Сватаўся дзяўчыне хлопец, і на пытанне адкуль ён, адказаў:
-Мы жывем далей, паасобку, скірмунтамі.
А потым прыслаў сватоў і забраў яе ў сваю вёску. Там пазней многа людзей сялілася, а паселішча ад таго хлопца і
празвалі Скірмунты, “жывём паасобку”.
(Урывак з падання,складальнік –Ненадавец А.М. 1998г тэкст поўны)
Каментар. У літоўскім сучасным слоўніку- “ skyrium” азначае –асобны, а словы з каранём “SKYR”, ці “ SKIR – у
перакладзе – асобна, падзяляць, частка і г.д. Таму не выключана, што першымі жыхарамі Скірмунтаў былі балты.
Аб тым, што на нашых землях маглі жыць балцкія плямёны сведчыць таксама балцкае паходжанне назвы суседняй
вёскі (Нарэйкі) і шмат якіх навакольных вёсак побач.
Аднак многае выклікае сумненне:
- крыніцы, адкуль складальнік браў звесткі не указаны;
- відавочна, назва Skirmunty мае падвоеную структуру, характэрную для заходнееўрапейскіх імёнаў ( Лермонт,
Скірнір і г.д.);
- жыццё паасобку- гэта жыццё на хутары. З’ява звычайная не толькі для беларускіх зямель, але ж і краін Балтыі,
аднак такой назвы - Скірмунты, ці падобных ёй няма ні там, ні там.
Але ж сучасныя беларускія лінгвісты, не адмаўляючы балцкае паходжанне гэтай назвы, сцвярджаюць, што яно
з’яўляеца антрапонімам. Скірмант, ср.лит. Skirmantas [<-,ср.лит.’skirty’1’отделять(например, мясо от кости)’;
’разделять’,’разлучать’,’разъединять (например, друзей)’,’разобщать’; 2’различать’,’отличать’; 3’(на части)
разделять’,; 4 ’назначать( например, директором)’; 5’выделять’,’ассигновать (средства); ’уделить’, ’уделять’
+ mant-, ср.лит., mantus ’cообразительный’,’смышлёный’,’толковый’,’умелый’]
1 У нашай мясцовасці, а мы жывем на беларускім узвышшы, водападзеле басейнаў рэк Чорнага і Балтыйскага мора,
каля вышэйшай кропкі Беларусі, назвы многіх вёсак маюць балтскае паходжанне.
Вось, што піша Эдвард Зайкоўскі:-Доўгае захаванне балтаў на водападзеле тлумачыцца тым, што славяне ў першую
чаргу прасоўваліся далінамі буйных рэк. Ёсць падставы меркаваць, што водападзел як паласа ўзвышшаў быў больш
сакралізаваны, і таму найбольш насычаны балцкімі язычніцкімі свяцілішчамі.
2 Не выключна, што менавіта з тых часоў гара, побач з якой знаходзіцца наша вёска, стала называцца Святой.
Цяпер - гэта гара Дзяржынская, вышэйшая кропка Беларусі. Трэба яшчэ звярнуць увагу на сугучнасць:
Sacra (лат. святая), monte (лат. гара), тым самым з латыні Sacramonte - Святая гара і Skirmunty – назва маёнтка
Радзівілаў ў 1802 годзе. Не выключна, што назва вёскі звязана з назвай гары. Але, не маючы доказаў,
будзем лічыць гэту сугучнасць выпадковай.
З вышэй сказанага найбольш верагодна, што менавіта нейкае балцкае імя надало назву нашай вёсцы. Але ж хто
ён такі Скірмант, ці Скірмонт, ці Скірмунт, чые імя носіць наша вёска?
глядзі далей...
1Римша В.П. Некоторые белорусские антропонимы балтийского происхождения //Балто-славянские исследования.1980.М.,1981.С.75;
2 Зайкоўскі Э. Этнічная гісторыя Ракаўшчыны.IV Міжнародныя Купалаўскія чытанні, Мн “Беларускі кнігазбор” 2000 160 ст
Дадатак 1
Адкуль такая назва пайшла? Вось гавораць, жыў даўнавата ў нашай весцы адзін гаспадар з жонкай. Добра жылі, у міры-згодзе, ніколі
з-за нейкіх там дробязей не сварыліся, не біліся, не пракліналі адзін аднаго. Расла ў іх адна толькі дачка. Звалі яе Марынай, ці, можа і
Мар'яй, але гэта калі тая падрасла. Гадавалі дзіця гэткай жа сумленнай і шчырай, як і самі.
Неяк год за годам і не зауважылі бацькі, як дачка вырасла. Пачалі паступова сватоў прысылаць. Але Марынка ўсім адмаўляла, а
гаспадары не жадалі няволіць адзіную дачку. Жала яна аднаго дня разам з матуляй жыта. Справа рухалася под полудзень. Прыселі
палуднаваць пад бярэзінкай да і задрамалі непрыкметна. Прачнуліся ад таго, што да іх нехта звяртаўся:
-Жнейкі! Жнейкі! Прабачце, але ці не будзе у вас вадзіцы напіцца?
Перад імі стаял вараны конь і вельмі прыгожы хлопец. Гаворыць хлопец, а з Марынкі вачэй не спускае. Маці запытала хлопца:-
Адкуль ты хлопец у нашых палях апынуўся? Хлопец адказаў:
-Мы жывём далей, паасобку, скірмунтамі.
А потым прыслаў сватоў і забраў яе ў сваю вёску. Там пазней многа людзей сялілася, а паселішча ад таго хлопца і празвалі Скірмунты,
“жывем паасобку”