Фізкульт-УРА!

14.12.2024

Па традыцыі ў спартзале школы ў рамках эстафеты "Мы любім спорт" сустрэліся дзве каманды: «Энергія» і «Аптымісты», каб праявіць свае спартыўныя здольнасці, паспаборнічаць у хуткасці, спрыце і мэтанакіраванасці.

Спаборнічаючы ў бегу, скачках, розных эстафетах удзельнікі са спартыўным запалам і жаданнем дабіцца перамогі для сваёй каманды дэманстравалі выдатную фізічную падрыхтоўку. Гэта было сапраўды займальнае, забіяцкае і незабыўнае мерапрыемства. Не толькі ўдзельнікі, але журы і балельшчыкі атрымалі тут зарад бадзёрасці і добры настрой.

Здароўе - адна з галоўных каштоўнасцей у жыцці. Калі ў вас нічога не баліць, здаровыя вашы блізкія, тады і сонца свеціць ярчэй. У апошні час усё больш людзей займаецца спортам, правільна сілкуецца, вядзе актыўны лад жыцця. Не адстаюць ад іх і вучні нашай школы. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсе малюнкаў “Я за здаровы лад жыцця”. У сваіх малюнках яны выказала сваё стаўленне да спорту, гартавання, заняткаў фізкультурай, здароваму харчаванню, да шкодных звычак, заклікалі людзей да беражлівых адносін да свайго здароўя.

Для навучэнцаў 5-9 класаў быў праведзены круглы стол на тэму: "Як зберагчы здароўе". Усё наша жыццё - тэрыторыя здароўя. Рабяты разважалі над тым, што толькі ў нашых руках ёсць магчымасць захаваць і ўмацаваць сваё здароўе! Калі чалавек клапоціцца аб сваім здароўі, тое гэта дапаможа яму знайсці сябе ў жыцці і прыносіць карысць іншым людзям і сабе таксама. Хлопцы малявалі і адказвалі на каверзныя пытанні, паглядзелі відэаролік "Здаровым быць модна!"

поделиться в: