Дзень сям'і

23.11.2024

У суботу 23 лістапада шосты школьны дзень пачаўся з спартыўнага мерапрыемства пад кіраўніцтвам Уладзіміра Леанідавіча Ляўковіча "Шчаслівая сям'я - здаровая сям'я".

Мэтамі даннага мерапрыемства былі: прапаганда спорту, як альтэрнатывы шкодным звычкам; стварэнне святочнага настрою; настрой на актыўны лад жыцця; выхаванне ў дзяцей кахання і павагі да спорту. Спартыўнае свята падаравала хлопцам і дзяўчат массу станоўчых эмоцый!

Падчас мазгавога штурму "Мая сям'я - маё багацце" малодшыя школьнікі пазнаёміліся з паняццямі “генеалагічнае дрэва”, “генеалогія”, навучыліся ствараць радавод сваёй сям’і. З дапамогай даннага мерапрыемства ў хлопчыкаў і дзяўчат выхоўваецца пачуццё павагі, гонару за сваю сям’ю, а таксама пачуццё згуртавання.

Правядзенне інтэлектуальнай гульні "Што? Дзе? Калі?" спрыяла развіццю асобы навучэнцаў, іх уменню аналізаваць, параўноўваць інфармацыю.

З дапамогай незвычайных пытанняў дзеці развілі свой кругагляд, узбагаціліся новымі ведамі, набылі навыкі работы ў камандзе.

поделиться в: