Дзень памяці герояў маёй Радзімы

04.05.2024

 

У суботу 4 мая выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме “Дзень памяці герояў маёй Радзімы”.
Малодшыя вучні наведалі бібліятэку ў сельскім Доме культуры. Падчас мерапрыемства “Памятаем дзеля .будучага” вучні пазнаёміліся з успамінамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, творамі беларускіх пісьменнікаў. Перагортваючы кнігу “Памяць” Дзяржынскага раёна настаўніца Якаўлева Алена Мікалаеўна нагадала гісторыю вёскі Скірмантава , якая была спалена фашыстамі 30 ліпеня 1943 года разам з усімі жыхарамі. Кожны раз у размове з вучнямі, вяртаючыся да гэтай трагедыі, мы прыпамінаем вучням гісторыю іх малой Радзімы.
Са старэйшымі школьнікамі быў праведзены дыспут “Маральны абавязак і сумленне чалавека. У чым яно праяўляецца”.
На занятках ваенна - патрыятычнага клуба “Гарызонт” вучні праглядзелі фільм “Брэсцкая крэпасць”.

 

поделиться в: