Мае мары і будучая прафесія

21.10.2023

 

“Мае мары і будучая прафесія”
Пад такім дэвізам стартаваў шосты школьны дзень 21кастрычніка.

Традыцыйна дзень пачаўся з факультатыўных заняткаў “Шахматы ў школе”. Пасля чаго вучні паднялі настрой і ўмацавалі сваё здароўе на аб’яднанні па інтарэсах “Агульная фізічная падрыхтоўка “Хачу быць здаровым”.
Інтэлектуальная гульня з удзелам любімых тат і мам “Моцныя, спрытныя, смелыя – таты з кніжкі” - найбодьш змястоўнае мерапрыемства гэтай суботы, якое падрыхтавала і правяла Анпілогава Вольга Віктараўна.
Малодшыя школьнікі разам з настаўніцай пачатковых класаў Лотыш Таццянай Уладзіміраўнай прынялі ўдзел у распрацоўцы буклетаў “Дарослыя, спыніцеся”, а старэйшыя вучні пазнаёміліся з цікавымі і новымі прафесіямі, якія найбольш патрабуюцца ў Рэспубліцы Беларусь. Падчас удзелу ў круглым стале “У свеце цікавых прафесій” дзеці задавалі шмат пытанняў, і радуе тое, што іх хвалюе будучы лёс.

 

 

поделиться в: