Мая Радзіма Дзяржыншчына
04.03.2023Мерапрыемствы шостага школьнага дня 4 сакавіка былі прысвечаны тэме: "Мая Радзіма Дзяржыншчына".
На пачатку дня дзеці атрымалі энергетычны зарад ў спартыўнай зале.Малодшыя школьнікі з азартам гулялі ў міні футбол, а вучні старэйшых класаў спаборнічалі каля баскетбольнага кольца, з мэтай выявіць самага меткага баскетбаліста.
Затым вучні1 і 2 класа адправіліся ў камп'ютарны клас на вясёлыя заняткі па легапраграміраванню. Для старэйшых школьнікаў быў прапанаваны прагляд кінафільма "Дзяржынскі раён". Вучні пашырылі свой кругагляд аб культурных мясцінах Дзяржынскага раена, пазнаёміліся з асноўнымі прадпрыемствамі Дзяржыншчыны. Пасля прагляду кінафільма школьнікі змаглі набыць цікавы вопыт па складанню красворда, адзначалі на карце мясціны, з якімі пазнаёміліся пры прагляданні кінафільма і з цікавасцю працавалі з картай Дзяржынскага раёна, фотаздымкамі, кнігай памяці. На прыканцы кожны вучань расказаў, што цікавага ён даведаўся. Хлопчыкі і дзяўчынкі дзяліліся сваімі ўспамінамі пра мясціны Дзяржыншчыны ў якіх яны ўжо пабывалі. З гордасцю прыпаміналі, што на тэрыторыі аграгарадка Скірмантава знаходзіцца вышэйшая кропка Беларусі - гара Дзяржынская.
Пасля старэйшыя школьнікі наведалі бібліятэку, дзе пазнаёміліся з творамі пісьменнікуў Дзяржыншчыны. Адначасова вучні 2 і 8 класаў прынялі ўдзел у акцыі "Дарослыя спыніціся", падчас якой уручалі бацькам і дарослым на вуліцы аграгарадка Скірмантава ўлеткі з малюнкамі і тэкстамі аб шкодзе алкаголю, цыгырэт і наркотыкаў.
Як звычайна, дзень закончыўся вясёлым чаяваннем.