Пазнай прафесію сваёй мары

21.01.2023

 

У суботу  21 студзеня выхаваўчыя мерапрыемствы былі прысвечаны тэме

"Пазнай прафесію сваёй мары”

Усе мерапрыемствы ў школе былі праведзены згодна плана. 

Быў праведены комплекс гульняў "Рухайся болей - жыві даўжэй"

-Пазнавальная гульня - конкурс "Выратавальнікі вачыма дзяцей“ (1 - 4 клас), якое падрыхтавала Быкоўская Н.Ч. Настаўніца  правяла гульню з конкурсамі, на якой дзеці пазнаёміліся з прафесіяй выратавальнікаў. З дапамогай фрагментаў кінафільмаў, якія былі прадэманстраваны вучням, яны атрымалі шмат станоўчых уражанняў пра прафесію выратавальніка. Падчас  мерапрыемства была створана  пазітыўная эмацыянальная атмасфера.

Настаўніца Савосіна А.М. правяла з вучнямі старэйшых класаў круглы стол "Калі вы не будзеце думаць пра  сваю будучыню, у вас яе не будзе" . На мерапрыемстве размова ішла пра будучыя прафесіі, як яе правільна выбіраць, каб яна была цікавай і падабалася чалавеку, што мае адно з галоўных значэнняў для шчаслівага жыцця.

Акрамя гэтага ў бібліятэцы вучні адправіліся ў  віртуальнае падарожжа ў свет кнігі, на якім яны пазнаёміліся з цікавымі творамі Міколы Чарняўскага.

 

 

 

 

поделиться в: