Дзень прафесій

25.09.2021

Шосты школьны дзень для навучэнцаў установы - гэта цудоўная магчымасць атрымаць пазітыўныя эмоцыі, карысныя веды і добры настрой. 25 верасня суботні дзень прайшоў пад дэвізам "Дзень прафесій".

Навучэнцы пачатковай школы прынялі ўдзел у забаўляльнай праграме "Ты і твая будучая прафесія", якую для іх падрыхтава настаўніца беларускай мовы і літаратуры Раіса Леанідаўна Южык, а яшчэ наведаліся ў школьную бібліятэку, дзе бібліятэкар Вольга Віктараўна Анпілогава арганізавала для іх гульню-падарожжа "У свеце казак".

Дзеці 9-11 класаў прынялі ўдзел у першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове і літаратуры, працоўным навучанні, біялогіі. Навучэнцы паказалі свае веды, уменні, атрыманыя за гады навучання ў школе. Жадаем даейшых поспехаў!

Так цікава і карысна прайшла апошняя вераснёвая субота.

 

поделиться в: