Развітанне з зімой

29.02.2020

У апошнюю суботу зімы - 29 лютага - мерапрыемствы шостага школьнага дня былі прысвечаны тэме: "Развітанне з зімой". 

Ларыса Мікалаеўна пазнаёміла вучняў 5-7 класаў з беларускім народным святам "Гуканне вясны". На мерапрыемстве дзеці змаглі пашырыць свае веды пра нацыянальныя традыцыі беларусаў. Для вучняў пачатковых класаў школьны псіхолаг Анастасія Мікалаеўна падрыхтавала гульню "Агонь - сябар, агонь - вораг", на якой нагадала маленькім вучням правілы пажарнай бяспекі, правілы паводзін пры пажарах. Старэйшыя вучні прагледзелі, а потым абмеркавалі разам з настаўнікам фільмы пра правілы паводзін у інтэрннэце.

Аднак, безумоўна, самым запамінальным мерапрыемствам суботы быў культпаход у цырк. У патрапілі 6 вучняў (1-5 кл.),  6 выхаванцаў дашкольнай групы і чацвёра матуль. Праграма "Водная феерыя" была захапляльная. Атмасфера цырка прымусіла нават дарослых адчуць сябе дзецьмі і акунуцца ў атмасферу дзяцінства. А час, праведзены разам з сябрамі, сапраўды, неацэнны!

поделиться в: