"Для добрых спраў жыццё нам дадзена!
15.02.202015 лютага мерапрыемствы шостага школьнага дня былі прысвечаны тэме: "Для добрых спраў жыццё нам дадзена!".
Малодшыя школьнікі сталі ўдзельнікамі "Марафона добрых спраў" да сусветнага дня спантаннай праявы дабрыні пад кіраўніцтвам настаўніцы Рубчэня Крысціны Іванаўны. Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў быў прысвечаны занятак "Пакуль мы памятаем - мы жывём!" для 8-9 і 11 класаў. А яшчэ вучні 8 і 9 класаў паўдзельнічалі ў псіхалагічнай гасцінай "Як стаць шчаслівым", якую для іх падрыхтавала псіхолаг Дашукевіч Анастасія Мікалаеўна. Вучні 5-7 класаў спаборнічалі між сабою ў конкурсе "Свет вакол нас".
Не забылі ў гэты дзень і пра спартыўныя мерапрыемствы: малодшыя вучні павышалі свой ўзровень фізічнай падрыхтаванасці ў спартыўнай зале, а старэйшыя на стадыёне рыхтаваліся да раённых спаборніцтваў "Снежны снайпер".
Такім чынам можна з упэўненасцю сказаць, што шосты дзень прайшоў не толькі весела, але і карысна!