Дзень здароўя спорту і турызму

13.04.2024

“Дзень здароўя спорту і турызму”
Пад такім дэвізам стартаваў шосты школьны дзень 13 красавіка

Традыцыйна дзень пачаўся з факультатыўных заняткаў “Шахматы ў школе”. Пасля чаго вучні паднялі настрой і ўмацавалі сваё здароўе на аб’яднанні па інтарэсах “Агульная фізічная падрыхтоўка “Хачу быць здаровым”. Дзеці з захапленнем паўдзельнічалі ў фізкультурным свяце “Хто спорт паважае, той здароўе мае”, на якім былі арганізаваны спаборніцтвы дзвюх каманд пад назвай “Моцныя” і “Хуткія” . У спартыўных эстафетах перамогу атрымала каманда “Хуткія” .
Затым з вучнямі старэйшых і малодшых класаў Якаўлева Алена Мікалаеўна і Савосіна Алена Міхайлаўна Аляксандраўна правялі сумеснае прафілактычнае мерапрыемства “ Маё здароўе ў маіх руках”.
Таксама ўдзельнікі ваенна- патрыятычнага клуба “Гарызонт” праглядзелі фільм “В августе 44 - го”.